Аддзяленне архітэктуры і ПТА
Гісторыя аддзялення
Гісторыя аддзялення пачалася ў 1954 годзе, калі на вуліцы Навазамкавая ў горадзе Гродна адкрылася будаўнічая школа №16. Першым дырэктарам быў Міхаіл Абрамовіч Давідзенка. У 1963 годзе будаўнічая школа была рэарганізавана ў ПТВ-64 будаўнікоў і праз 2 гады пачала ажыццяўляць сваю дзейнасць у комплексе будынкаў па вуліцы Суворава. Шмат гадоў у вучылішчы творча працавалі: Палхоўскі Іван Іосіфавіч дырэктарам з 1984 па 1990 г., Якімовіч Уладзімір Аляксеевіч,
які працаваў у вучылішчы з 1969 г. спачатку майстрам п/о, затым старшым майстрам, а з 1990 г. - дырэктарам.
У 1972 годзе адбылося пераўтварэнне ў гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча №64 будаўнікоў. У 2006 годзе ўстанова адукацыі "Гродзенская дзяржаўная прафесійна-тэхнічная вучэльня № 64 будаўнікоў" рэарганізавана ва ўстанову адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй".
Навучальная ўстанова мела добрую базу для тэарэтычнай падрыхтоўкі і майстэрні па падрыхтоўцы будаўнічых кадраў па
прафесіям:
- тынкоўшчык; абліцоўшчык-плітачнік;
- маляр, тынкоўшчык;
- муляр; мантажнік па мантажы сталёвых і жалезабетонных
канструкцый; электразваршчык ручной зваркі;
- сталяр будаўнічы, станочнік дрэваапрацоўчых
станкоў;
- мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання;
газаэлектразваршчык;
- муляр-печнік.
У 2009 г. калектыў ліцэя ўзначаліла Храпко Святлана Віктараўна, якая ў далейшым і стала дырэктарам політэхнічнага каледжа. Аддзяленне прафесійна-тэхнічнай адукацыі пачало сваю дзейнасць з 1 снежня 2015 года пасля рэарганізацыі шляхам далучэння ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй" да ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж".
У сувязі з рэарганізацыяй аддзяленняў каледжа з 1 верасня 2018 года ў структуру аддзялення была ўключана спецыяльнасць "Архітэктура".