top of page
d8ead480faa065c6f778feea86a2ee80_edited_edited.jpg

Аддзяленне завочнай формы атрымання адукацыі

Гісторыя аддзялення

Адлік дзейнасці завочнай формы атрымання адукацыі пачынаецца з 1979 года. У яе развіццё значны ўклад у розныя перыяды ўнеслі загадчыкі завочным аддзяленнем.Чарнецкі Н.С., Кветнеўскі В.М., Гарадзецкая Г.У., Галенка І.Л., Бялко Н.У., Гусенкова А.Ф. 


Больш за 35 гадоў існавання завочнай формы  атрымання адукацыі высока-кваліфікаваным складам выкладчыкаў вялася падрыхтоўка па спецыяльнасцях "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва", "Водазабеспячэнне, каналізацыя і ачыстка прамысловых і сцёкавых вод" "Мантаж і рамонт прамысловага абсталявання", "Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт абсталявання прадпрыемстваў машынабудавання", "Вытворчасць будаўнічых канструкцый і жалезабетонных вырабаў", "Банкаўская справа", "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій", "Правазнаўства".


Свае веды, досвед працы перадаюць навучэнцам і маладым педагогам выкладчыкі Грэцкая Т.В., Юрашчык М.І., Шакаль А.Г., Арцёмава М.Ю.,  Пінчук А.С., Дырман Т.І., Кішкель Н.А., Ліцвіновіч А.Г., Шымбарэцкая Ж.Г., Бейцюк А.Л. і інш. У адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца найноўшыя дасягненні навукі і тэхнікі, сучасныя тэхналогіі будаўнічай, машынабудаўнічай вытворчасці, а таксама інавацыйныя тэхналогіі.


Вучні маюць магчымасць сумяшчаць работу на прадпрыемствах, арганізацыях горада і вобласці і вучобу ў каледжы. У перыяд атрымання адукацыі  арганізавана кансультаванне з дапамогай электроннай пошты ў сетцы інтэрнэт.

bottom of page