Аддзяленне аўтаматызацыі і інфарматызацыі
Гісторыя аддзялення
На чале аддзялення ў розныя перыяды стаялі Панцялеенка М.В., Брыніна А.М., Рахунок В.Г.
Сёння аддзяленнем кіруе Велюжынец А.М.
Спецыяльнасць "Аўтаматызаваныя электрапрывады" звязана з практычнай работай па эксплуатацыі і рамонце электронных сістэм праграмнага кіравання, аўтаматызаваных электрапрывадаў і электрааўтаматыкі ў механічных і механазборачных цэхах, лабараторыях і аддзелах прадпрыемстваў машынабудаўнічага комплексу. Адукацыйны працэс забяспечвае атрыманне спецыяльнасці «Тэхнік-электрык» і кваліфікацыю працоўнага «Электрамантэр па рамонце і абслугоўванню абсталявання». Сферай прафесійнай дзейнасці тэхніка-электрыка з'яўляюцца мантажныя, наладачныя, рамонтныя і эксплуатацыйныя арганізацыі, а таксама прадпрыемствы, якія вырабляюць і эксплуатуюць электрычнае абсталяванне.
У сувязі з патрэбай эканомікі краіны ў 1992 г. была адкрыта спецыяльнасць 2-25 01 32 «Банкаўская справа». Кваліфікаваныя выкладчыкі ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў для арганізацыйна-кіраўніцкай і эканамічнай дзейнасці ў банкаўскіх і іншых крэдытных установах для забеспячэння крэдытна-разліковага і іншага банкаўскага абслугоўвання юрыдычных і фізічных асоб. Вынікамі прафесійнай дзейнасці работнікаў з'яўляецца ажыццяўленне ўсіх відаў банкаўскіх аперацый, афармленне адпаведнай дакументацыі, вядзенне бухгалтарскага ўліку, складанне справаздачнасці. Выпускнікі атрымліваюць кваліфікацыю "Эканаміст".
У 1999 г. упершыню быў ажыццёўлены набор навучэнцаў на спецыяльнасць "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій". Выпускнікі атрымліваюць кваліфікацыю "Тэхнік-праграміст" і кваліфікацыю рабочага "Аператар электронна-вылічальных машын". За гэты час было падрыхтавана больш за 1000 спецыялістаў для практычнай дзейнасці па распрацоўцы і эксплуатацыі праграмнага, матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння ЭBM і сістэм аўтаматызаванага праектавання. Выпускнікі гэтага напрамку запатрабаваны на прадпрыемствах, у канструктарскіх бюро, навукова-даследчых інстытутах, арганізацыях, вытворча-камерцыйных структурах розных галін прамысловасці.
У 2006 годзе пачалося навучанне па спецыяльнасці "Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі", якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі "Тэхнік" і кваліфікацыі рабочага "Электрамеханік па рамонце і абслугоўванні вылічальнай тэхнікі". Сферай прафесійнай дзейнасці тэхніка з'яўляюцца арганізацыі, якія ажыццяўляюць распрацоўку, вытворчасць, эксплуатацыю вылічальных машын, сістэм і сетак, а таксама вылічальныя цэнтры арганізацый і прадпрыемстваў.
Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца такімі высокакваліфікаванымі выкладчыкамі з вялікім вытворчым і педагагічным вопытам, як: Ю.Я.Собалеў, А.А.Сакалоў, Н.У.Сурба, В.С.Кузікаў, А.М.Вялюжынец, А.У.Арэхва , В.Д.Арэхва, А.М.Заяц, А.М.Брыніна, А.А.Крывічаніна, А.С.Праневіч, Т.І.Масальская, А.О.Мармыш, А.Д.Ганчарова.
Наяўнасць у рэгіёне буйных прадпрыемстваў адпаведнага профілю забяспечвае магчымасць падрыхтоўкі спецыялістаў больш высокага ўзроўню на вытворчых базах.
Аддзяленне таксама цесна супрацоўнічае з Абласным упраўленнем ААБ "Беларусбанк", ААТ "Белпрамбудбанк", ААТ "Белінвестбанк", ЗАТ "Трастбанк", ААТ "Прыёрбанк", на базе якіх навучэнцам прадастаўляецца магчымасць праходжання тэхналагічнай і пераддыпломнай практык. Арганізацыя якаснага навучання па дзейных праграмах, правядзенне экскурсій, а таксама праходжанне вытворчых практык, прадугледжаных вучэбнымі планамі, ажыццяўляецца на прадпрыемствах Гродзенскага рэгіёну. Выпускнікі каледжа працуюць на многіх прадпрыемствах і вытворчасцях Гродна, Гродзенскай вобласці і іншых рэгіёнаў РБ і з'яўляюцца вядучымі спецыялістамі і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў.
Пастаянна зменлівая сітуацыя ў вытворчасці, звязаная з распрацоўкай і ўкараненнем новых тэхналогій, прымяненнем сучаснага абсталявання аналізуецца і вывучаецца ў працэсе сумеснай работы з прадпрыемствамі і арганізацыямі. З мэтай інтэграванай падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі паміж УА "Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж" і ўстановамі вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь заключаны дагаворы, згодна з якімі выпускнікі ўсіх спецыяльнасцей аддзялення могуць удзельнічаць у конкурсным адборы па выніках уступных іспытаў для навучання па ўзгодненым навучальным. планам.