
Гісторыя ліцэя
У 1954 годзе на вуліцы Навазамкавая ў горадзе Гродна адкрылася будаўнічая школа №16, і з гэтага часу бярэ пачатак гісторыя ліцэя.
У 1963 годзе будаўнічая школа была рэарганізавана ў ПТВ-64 будаўнікоў.
У 1965 годзе будаўнічая школа пераехала ў комплекс будынкаў па вуліцы Суворава.
У 1972 годзе адбылося пераўтварэнне ў гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 64 будаўнікоў.
У 2006 годзе ўстанова адукацыі "Гродзенская дзяржаўная прафесійна-тэхнічная вучэльня №64 будаўнікоў" рэарганізавана ва ўстанову адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй".
1 снежня 2015 года "Гродзенскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй" шляхам далучэння стаў аддзяленнем прафесійна-тэхнічнай адукацыі ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж".







