Аўчыннікаў Іван Гаўрылавіч
Нарадзіўся Аўчыннікаў Іван Гаўрылавіч 24 ліпеня 1930 года ў вёсцы Думанічы Стадзелішчынскага раёна Смаленскай вобласці.
Маці - Праскоўя Дзям'янава. Бацька - Гаўрыіл Елісеевіч. Сям'я простых працаўнікоў, дзе асабліва шанавалася сумленная праца.
Вайна заспела адзінаццацігадовага падлетка ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці, на чыгуначнай станцыі Стадолін.
З верасня 1941 года па верасень 1943 года Іван Гаўрыловіч быў сувязным разведчыкам партызанскага атрада на Смаленшчыне.
У жніўні 1941 года вёска, дзе жыў Іван Гаўрылавіч, была спалена. Са 100 дамоў не засталося ніводнага.
Так здарылася, што ў вызваленым ад фашыстаў раёне яму, пятнаццацігадоваму падлетку, які пабачыў шмат людскога гора, прыйшлося ўзвальваць на свае неакрэплыя плечы абавязкі і адказнасць старшыні калгаса. Трэба было працаваць, паднімаць гаспадарку, і ён працаваў... як дарослы мужчына.
Магчыма, гэта і падштурхнула Івана Гаўрыловіча да паступлення ў сельскагаспадарчы тэхнікум, які ён паспяхова скончыў у 1950 годзе.
Іван Гаўрылавіч паспяхова скончыў Ленінградскае ваеннае вучылішча.
Да 1977 года ён служыў у Савецкай Арміі.
Беларусь стала яго другой радзімай, родным домам, шчаслівым лёсам.
У 80-90-ыя гады Аўчыннікаў Іван Гаўрылавіч працаваў кіраўніком ваеннай падрыхтоўкі спачатку ў Парэцкай сярэдняй школе, потым у нашым каледжы.
На сустрэчах з навучэнскай моладдзю ён не стамляўся паўтараць, што маладым людзям неабходныя «сапраўдныя веды для сапраўднага жыцця», таму што толькі высокакваліфікаваныя, інтэлектуальныя (адукаваныя) людзі могуць нашу і будучыня Радзімы належыць маладому пакаленьню.
І ў ХХІ стагоддзі мы памятаем тую вайну, якая стала самай вялікай, самай страшнай трагедыяй стагоддзі ХХ. Мы абавязаны памятаць, каб зберагчы мір на зямлі.